Дзень Волі! Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР
25 сакавіка - Дзень Волі. Гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 сакавіка 1918 нямецкія акупанты разагналі Раду і Народны сакратарыят БНР. Віншуем сяброў!
Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму' які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу' ён кінуў наш край у пажар вайны' якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.
Цяпер мы' Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці' якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.
Ад гэтага часу Беларуская Народнай Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Ўстаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі' якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці' што забівае насьмерць беларускі народ' дзелячы зямлю яго на часткі.
На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з зацікаўленымі старанамі' прапануючы ім перагледзець тую часьціну Берасьцейскага трактату' якая датычыць Беларусі' і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.
Скан тексту грамоти, якою проголошувалась самостійність БНР |
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі' дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ' а ласьне: Магілеўшчыну' беларускія часьці Меншчыны' Гарадненшчыны (з Горадняй' Беластокам і інш.)' Віленшчыны' Віцебшчыны' Смаленчшыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў' заселеных беларусамі.
Беларуская народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларусі' якія абвешчаныя Ўстаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі' Рада яе пакладае свае надзеі на тое' што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна дзяржаўны ідэал.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Дана ў Менску-Беларускім 25 сакавіка 1918 року.
Дивіться також:
"Ляпис Трубецкой" зробив кліп у естетиці БНР. ВІДЕО
Історія Білорусі - репом і у формі мультику. ВІДЕО
Велике князівство Литовське - наша спільна з білорусами держава
1410: білоруська пісня про князя Вітовта. ВІДЕО