Сёння 25 сакавіка - Дзень Волі! Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР
25 сакавіка - Дзень Волі. 95-та гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 сакавіка 1918 нямецкія акупанты разагналі Раду і Народны сакратарыят БНР. Першая публікацыя на ІП на беларускай мове. Віншуем сяброў!
Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо расейскага царызму‚ які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу‚ ён кінуў наш край у пажар вайны‚ якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія.
Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.
Ад гэтага часу Беларуская Народнай Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Ўстаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю яго на часткі.
На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з зацікаўленымі старанамі‚ прапануючы ім перагледзець тую часьціну Берасьцейскага трактату‚ якая датычыць Беларусі‚ і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.
Скан тексту грамоти, якою проголошувалась самостійність БНР |
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі‚ дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ‚ а ласьне: Магілеўшчыну‚ беларускія часьці Меншчыны‚ Гарадненшчыны (з Горадняй‚ Беластокам і інш.)‚ Віленшчыны‚ Віцебшчыны‚ Смаленчшыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў‚ заселеных беларусамі.
Беларуская народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларусі‚ якія абвешчаныя Ўстаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі‚ Рада яе пакладае свае надзеі на тое‚ што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна дзяржаўны ідэал.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Дана ў Менску-Беларускім 25 сакавіка 1918 року.
Дивіться також:
"Ляпис Трубецкой" зробив кліп у естетиці БНР. ВІДЕО
Історія Білорусі - репом і у формі мультику. ВІДЕО
Велике князівство Литовське - наша спільна з білорусами держава
1410: білоруська пісня про князя Вітовта. ВІДЕО